У 1873 годзе, калі сядзібу купіў Мікалас Агінскі, будынак сядзібнага дома ў стылі моднага ў той час неарэнесансу спраектаваў немец Карл Лорэнц. У падмурак умуравалі бутлю з дакументамі аб генеалогіі Агінскіх (па-польску, па-літоўску і на латыні), а таксама з імёнамі тых, хто удзельнічаў у будаўніцтве палаца. Яго гаспадар у запісцы прасіў захаваць бутлю на тым жа месцы. Воля Мікаласа Агінскага была выканана. У маі 1879 года адбылося ўрачыстае асвячэнне сядзібы. Дом-палац абставілі шыкоўнай мэбляй. З самай вялікай залы быў выхад на белы мармуровы балкон, і там іграў аркестр. Фігуркі чатырох амураў на столі залы адпавядалі сэзонам года. На першым паверсе, справа і злева,  знаходзіліся апартаменты  гаспадара і  гаспадыні. На другім паверсе – пакоі для гасцей, бібліятэка, чытальная зала.

Lietuvos Dvarai : Plungės dvaro sodyba
Koordinatės : 55.9180 , 21.8450
Comments