Сядзіба ПЛУНГЕ

Гісторыя сядзібы ў Плунге пачынаецца ў XVI стагоддзі. Значна пазней, у 1846-м годзе, італьянскі архітэктар для расийскага графа з сямейства Зубавых спраектаваў дом – як мініяцюрную копію фларэнтыйскага Palazzo Vecchio. У найстарэйшай з ацалелых пабудоў цяпер “аранжарэя з гадзіннікам”. Калі ў 1873 годзе сядзібу набыў князь Мікалас Агінскі, новы палац спраектаваў немец Карл Лорэнц, у стылі неаренесансу. Пераўладкавалі парк (амаль 60 гектараў), у сядзібе паўсталі дапаможныя будынкі, у тым ліку неагатычная стайня. У сядзібе раніцай і ўвечары гучаў горн – склікал на кармленне фазанаў, што жылі ў парку, які атачала агароджа. Сцяг, падняты над галоўным будынкам сядзібы, паведамляў аб тым, што гаспадар знаходзіцца дома. Дарэчы, Мікалас Агінскі – унук Міхала Клеафаса Агінскага, які стварыў “Развітанне з Радзімай” – усім вядомы Паланэз Агінскага.
Мікалас і Марыя Агінскія былі прыхільнымі да музыкі, валодалі некалькімі музычнымі інструментамі. Яны дапамагалі бедным, асабліва дзецям, а сваіх дзяцей у графаў не было. М. Агінскіене заснавала сіроцкі прытулак. У 1873 годзе адкрылі музычную школу, там навучаўся і юнак Мікалоюс Канстанцінас Чурлёніс, талент якога хутка разгледзеў Агінскі. Вучні ігралі ў сядзібным аркестры, і падчас прыемнага надвор’я канцэрты ў парку працягваліся да чатырох гадзін. Асабліва старанна кожны год рэпетавалі перад імянінамі спадара Мікаласа Агінскага. Зрэшты, святкаваць гэты дзень грунтоўна рыхтаваліся ўсе ў сядзібе. Так, егеры для будучага палявання яшчэ вясной шукалі лісянятаў у норах і ў сялян па 50 капеек куплялі зайчанят, каб у верасні, калі звяраняты падрастуць, іх выпусціць у лесе, як толькі пачне гучаць паляўнічы рог…
Пасля смерці Мікаласа Агінскага спыніліся паляванні, сціхла і музыка. У 1902 годзе Марыя Агінскіене выканала волю мужа: адкрыла літоўскую (дарактарскукю) школу. Калі пачалася вайна, княгіня з’ехала ў Познань. У сядзібе ў міжваенны час дзейнічала гімназія “Саўле” (Сонца), пазней – вучылішча аграномаў. Пасля 1961 года арганізавалі вучобу школьнікаў сярэдняй школы г. Плунге, будучых будаўнікоў з тэхнікума. У цяперашні час у адноўленай сядзібе дзейнічае Жамойцкі мастацкі музей.

  • У 1873 годзе, калі сядзібу купіў Мікалас Агінскі, будынак сядзібнага дома ў стылі моднага ў той час неарэнесансу спраектаваў немец Карл Лорэнц. У падмурак умуравалі бутлю з дакументамі аб генеалогіі Агінскіх (па-польску, па-літоўску і на латыні), а таксама з імёнамі тых, хто удзельнічаў у будаўніцтве палаца. Яго гаспадар у запісцы прасіў захаваць бутлю на тым…
  • Заходняя і ўсходняя афіцыны будаваліся разам з сядзібным домам. У заходняй афіцыне (злева) падчас валодання князёў Агінскіх былі гасціныя пакоі. Там жылі і манашкі, якія працавалі ў сіроцкім прыюце. Побач была сямейная капліца, там праходзілі набажэнствы. Пасля смерці князя Марыя Агінскіене, выконваючы волю мужа, адкрыла літоўскую школу (так званую дарактарскую), у якой рыхтавалі настаўніц для…
  • Усходняя і заходняя афіцыны будаваліся адначасова з сядзібным домам. У ўсходняй афіцыне (справа) жылі і працавалі больш важныя слугі – адміністрацыйна-гаспадарчы персанал. Свой кабінет быў у бухгалтара. У асобным памяшканні абсталавалі кухню.
  • Неагатычную стайню з чырвонай цэглы  пабудавалі насупраць сядзібнага дома. У  каретнай стаялі “парадныя” карэты і “на кожны дзень”. Для трэніроўкі коней  уладкавалі манеж. Коней даглядалі тры работніка. У стайні ўтрымліваліся коні розных парод, найбольш было жямайтукасов. У памяшканнях адноўленай стайні цяпер праходзяць канцэрты і фестывалі класічнай музыкі (зала – на 800 чалавек).
  • Масіўная агароджа атачала сядзібны парк (амаль 60 гектараў). На паўднёва-ўсходняй ускраіне знаходзіліся галоўныя вароты, у іх нішах – скульптуры рыцараў у даспехах XVI ст. Уверсе варот – жамойцкія мядзведзі (іх у гэтым крае калісці было нямала), а ў лапах – шчыты з выявай герба князёў Агінскіх. Вароты закрываліся ў 22 гадзіны. Ключы былі ў вартаўніка,…
  • Масіўная агароджа атачала сядзібны парк (амаль 60 гектараў). На паўднёва-ўсходняй ускраіне знаходзіліся галоўныя вароты, у іх нішах – скульптуры рыцараў у даспехах XVI ст. Уверсе варот – жамойцкія мядзведзі (іх у гэтым крае калісці было нямала), а ў лапах – шчыты з выявай герба князёў Агінскіх. Вароты закрываліся ў 22 гадзіны. Ключы былі ў вартаўніка,…
  • Белыя абрусы, пасцельную і нательную бялізну, вопратку неслі мыць ў пральню. Яна стаяла на ўскраіне сядзібы, ля сажалкі, і прачкам не даводзілася здалёк насіць ваду. Будынак з чырвонай цэглы захаваўся да нашых дзён. У другой палове ХХ стагоддзя там быў абсталяваны жылы дом.
  • Найстарэйшы ў сядзібе гадзінны будынак (аб гэтым сведчыць дата на падмурку – 1846) спраектаваны італьянскім архітэктарам  як мініяцюрная копія фларэнтыйскага Palazzo Vecchio. Пабудаваны – калі ўладальнікам сядзібы з’яўляўся граф Расійскай імперыі Зубаў. Гадзіннік на вежцы з чырвонай цэглы, вышыня якой дасягала 12 метраў, можна было разглядзець з чатырох бакоў.  Новы уладальнік Мікалас Агінскі для  нагляду…
  • У заходняй частцы парку захаваўся невялікі двухпавярховы дом, які часцяком называлі “бажантэрыя” (ад слова “фазан“ па-польску). Гэта быў дом наглядчыка, які “апекаваў” фазанаў, іх вырошчывалі ў сядзібным парку. Наглядчык-бажантэршчык два разы на дзень трубіў у горн, і толькі на гэтыя гукі фазаны ішлі да кармушкі. Таксама трэба было прыглядаць за зайцамі і казулямі, якія бегалі…
  • У 1910 годзе ў сядзібе пабудавалі так званы адвакацкі дом (у канцы цяперашняй Лайсвес алеі). Адвакат Складоўскі был юрыдычным памочнікам княгіні Марыі Агінскіене, ён займаўся рознымі дакументамі, у тым ліку і тымі, якія ставіліся да гаспадарчай дзейнасці сядзібы.
  • Тэрыторыя парку, які ўладкавалі на месцы натуральнага лесу, калі ўладальнікам сядзібы  з’яўляўся Мікалас Агінскі, амаль 60 гектараў. Цэнтральная алея ад галоўных паркавых варот пятляла паміж дрэвамі, хмызнякамі. Агінскія любілі бавіць час на тэрасе, ля ракі Бабрунгас (Babrungo upė). У парку, каля “Дуба Пяруна” (Perkūno ąžuolas), ў пару паганства гарэў святы агонь, які засцерагала жрыца Галінда.…
  • У даліне лукавіны ракі Бабрунго (Babrungo upė), амаль у цэнтры Плунге, на поўначы ад старых могілак, знаходзіцца вялізны ўзгорак Пілале, які зарос лісцянымі дрэвамі. Калі падняцца па крутым адхону вышынёй пяць метраў, адкрыецца прасторная квадратная пляцоўка.
  • На старых могілках Плунге ў 1858 годзе мясцовыя майстры – муляр, бляхар і сталяр, якія пабывалі ў Прусіі, у стылі класіцызма пабудавалі капліцу Усіх Святых.  Яна была як невялікі касцёл – з вежай, трыма алтарамі, амбонам, балконам для хору, пресбитерией. Капліцу пабудавалі і звон адлілі (у 1863 годзе) на сродкі графа Зубава. Падчас Першай Сусветнай…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Plungės raj. sav.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.