АНСАМБЛЬ КЛЯШТАРА (КАТАЛІЦКАГА МАНАСТЫРА) КАМАЛЬДУЛАЎ у ПАЖАЙСЛІСЕ

У XVII ст. на ўскраіне Каўнаса, там, дзе цяпер Каўнаскае вадасховішча, пачалі будаваць Пажайсліскі кляштар камальдулаў. Фундатар будаўніцтва – Крыштупас Пацас (Kristupas Zigmantas Pacas), канцлер ВКЛ (пазней разам з жонкай пахаваны ў гэтым кляштары). На бажніцу, якая прызначалася для невялікай групы вернікаў, патрабавалася нават 8 мільёнаў залатых. Пайшлі размовы, што Пацас намерыўся загладзіць віну за згвалтаваную ў гэтых месцах дзяўчыну або выгнаць дэманаў – злых духаў, якія, маўляў, палюбілі гару Пажайсліса. Магнат запрасіў архітэктараў з Італіі. Таксама прыехаў жывапісец і скульптар для афармлення Святых варот і касцёла. Пацас, як фундатар, кантраляваў грашовыя рахункі і, таргуючыся, даслаў не адзін ліст. Дзякуючы манахам з галоўнага кляштара камальдулов Польшчы і Літвы, які размяшчаўся пад Кракавам, недалёка ад каменяломні, у Пажайсліскім кляштары чорным і ружовым мармурам аформілі падлогі і сцены, ліштвы дзвярэй, балконы.
Пры стварэнні прасторавай кампазіцыі манастыра італьянскія архітэктары Джавані Фрэдзіані, браты Карла і П’етра Пуччыні арыентаваліся на герб камальдулов: два галубы п’юць з адной чары для прычасця. Галубаў “ператварылі” у сады, а ролю чары выдатна адыграла сярэдняя частка ўчастка, з алеяй. Паўночны і ўнутраны корпусы манастыра з панадворкамі былі аддзеленыя ад прасторы манаскіх келляў – эрема. Каб трапіць у галоўны двор, трэба было прайсці тры брамы.
Кляштар блішчэў раскошай, а манахі жылі аскетична, кожны дзень выконвалі фізічныя працы, ў сваіх келлях спалі ў дамавінах, пад галаву падклаўшы цэглу. Прынцып жыцця камальдулаў “жыць сам-насам з Богам і для Бога”. Пры сустрэчы манахі віталі адзін аднаго: “Памятай аб смерці”. Манахи не елі мяса, але ў абед на стале часта былі супавыя чарапахі, якіх вырошчвалі ў калодзежах кляштара.
У XIX стагоддзі кляштар разрабавалі вайскоўцы Напалеона. Пасля антірасійскага паўстання 1831 года маёмасць камальдулов перадалі праваслаўным артадаксальным стараабрадцам. У міжваенны час Пажайсліс прыняў сясцёр кангрэгацыі Св. Казіміра. Пасля Другой Сусветнай вайны тут былі прытулак для старых, лячэбница, а пасля адраджэння незалежнасці Літвы вярнуліся сёстры-казіміркі.

  • Закладны камень вялізнай бажіцы быў асвечаны ў 1667 годзе. Касцёл праектаваў італьянскі архітэктар Джавані Фрэдзіані. Цэнтральная шасцікутная частка злучала чатыры памяшкання. Да яе прылягалі дзве вежы па 32 метра. Запрасілі майстроў з Італіі для выканання фрэсак і складанай ляпніны stucco. Адліць для паўночнай вежы касцёла званы, якія далёка гучаць, даручылі найбольш вядомаму віленскаму майстру І.…
  • У паўночным будынку, які пабудавалі ў  XVII стагоддзі, знаходзіліся вялікі і малы  рэфлекторыумы (інакш: трапезныя). Вялікі рэфлекторыум быў больш упрыгожаным: насценныя панэлі – з пазалотай, скляпенні – з фрэскамі. Камальдулы жылі аскетычна і адасоблена. У кляштары яны ўсе разам толькі трапезнічалі (абед, вячэра). У тым жа паўночным будынку абсталявалі  кухню,  а таксама склады і склепы,…
  • Тут знаходзіліся келлі, у іх манахі праводзілі шмат часу ў адзіноце і цішыні. У іншых памяшканнях былі лякарня, аптэка. Асобнае памяшканне – карцэр для манахаў, якія парушылі правілы манастыра. Калі ў XIX стагоддзі ў кляштар перавялі праваслаўных стараабрадцаў, памяшканні, якія знаходзіліся на другім паверсе, абсталявалі пад жылыя, замуравалі аркады панадворкаў. У XX ст. здейснілі рэканструкцыю.
  • Пабудаваная ў XVII ст. аднапавярховая афіцына злучаецца з дваром касцёла, галоўны фасад звернуты ў Вялікі двор манастыра. У першай палове XIX стагоддзя  тут круцілася кола млыну. Калі па рашэнні расійскай царскай улады камальдулы пакінулі манастыр, памяшканні афіцыны аднавілі і  абсталявалі адукацыйны клас. Пазней афіцына стала месцам працы адміністрацыі музея кляштара.
  • Аднапавяховы будынак пабудаваны ў XVII ст., адным з першых. Абсталявалі пакоі, а таксама кухню, у якой гатавалі гарачую ежу для насельнікаў кляштара. Пазней тут  выконвалі кавальскія працы. Праваслаўныя стараабрадцы ў XIX ст. у паўднёвай афіцыне арганізавалі так званую зімовую царкву. Пры сёстрах кангрэгацыі Святога Казіміра тут быў склад для мукі. Калі ў XX ст. здейснілі…
  • У канцы XVII ст. насупраць ліпавай алеі паўстаў дом для гасцей (аўтар праекта – архітэктар Д. Б. Фрэдзіані). У будынку, які спачатку меў функцыю духоўнай рэзідэнцыі, манахі прымалі вернікаў-вандроўнікаў, паломнікаў. Адно з самых  упрыгожаных памяшканняў – зала фундатараў (мецэнатаў, якія вылучылі сродкі на манастыр). Побач – гасцёўня з фрэскамі, пакоі для адпачынку. У будынку жыў…
  • Для манахаў-пустэльнікаў у чатыры чаргі пабудавалі 13 дамкоў, кожны адасабляўся каменным плотам, побач высадзілі цісавыя дрэўцы і кветкі. У будынках было па чатыры памяшкання. Адно – для начнога адпачынку, а тое, што з печкай, – для духоўных працаў. Стол, які стаяў у памяшканні для теалагічнага навучання, таксама прызначаўся і для ежы. У асобным памяшканні для…

  • Калі насельнікамі кляштара сталі камальдулы-пустэльнікі, мясцовыя жыхары  жартавалі, што для манахаў адзіная магчымасць убачыць свет – з вежы званіцы. 11-метровую званіцу пабудавалі ў XVIII стагоддзі. У яе ніжняй частцы знаходзіўся алтар, вышэй – балкончык. Па задуме заснавальніка кляштара Крыштупаса Пацаса, на вежы ўсталявалі два званы. Адзін звон –  для манахаў, а доўгі звук другога звона…
  • У XVIII ст., разам з іншымі пабудовамі Пажайсліскага ансамбля, побач з паўночным корпусам кляштара паўстала пральня (lavatorius). У тым жа будынку абсталявалі і цырульню. У асобным памяшканні пампавалі мёд з сотаў і нават гатавалі медовыя настойкі. Калі ў XIX ст. ў кляштары абгрунтаваліся праваслаўныя стараабрадцы, у пральні замянілі падлогу, паставілі печы – і ў былой…
  • Вазоўня знаходзілася з паўночнага баку гаспадарчага двара з XVIII стагоддзя. Яна мела шырокія вароты. Вазы і карэты стаялі ў чатырох памяшканнях. У XIX стагоддзі вазоўню выкарыстоўвалі як гумно. Пазней драўляны будынак, які меў дах з драніцы,  доўгі час заставаўся без належнага нагляду, і ў 1968 годзе яго разбурылі. Цяпер вазоўня адбудаваная і выкарыстоўваецца як сховішча…
  • Драўляную стайню пабудавалі ў XVIII ст. у гаспадарчым двары для ўтрымання коней Пажайсліскага кляштару. У 1843 годзе пабудавалі мураваную стайню. Пасля Другой сусветнай вайны змянілася прызначэнне будынка:  прасеклі новыя вокны і абсталявалі пакоі. Цяпер тут цеплавузел і службовыя памяшканні музея кляштара.
  • Вароты, створаныя са скандынаўскага шэрага пяшчаніку (XVII ст.), пазначалі мяжу ўнутранай прасторы кляштара, і вялі да ліпавай алеі. Далей былі яшчэ адны, Святыя, вароты, якия адчынялі уваход у сакральную прастору. За Святымі варотамі назіраў брамнік, які жыў непадалёк. Ад Вялікіх варот пачыналася праслаўленне  Найсвяцейшай Панны Марыі. На франтоне былі словы аб місіі Марыі, кветкі Марыі…
  • Усю асноўную тэрыторыю кляштара атачаў мур агароджы (вышынёй 2,5 метра), якую пабудавалі ў XVII стагоддзі. Агароджа пачыналася ад Вялікіх варот, праходзіла па абодва бакі алеі, да гасцінага дома, і далей, па двух лініях, злучала іншыя пабудовы кляштара. Цікаўныя мінакі яхіднічалі, што манахі, якія жывуць за высокім заборам, могуць паглядзець на навакольны свет хіба што з…
  • Ансамбль кляштара атачаў мур агароджы. Ён дзяліў эреміторый на две часткі: навіцыят – для пачаткоўцаў, silentium – прастора манахаў-пустэльнікаў, якія там жылі ў цішыні і адзіноце. Ад агароджы засталіся толькі цагляная брама з двухсхільным дахам.
  • Пладовыя сады былі агароджаныя высокім плотам з гарызантальных бярвёнаў, двое варот усталявалі ў XVII стагоддзі. Манахі траплялі ў сад праз паўкруглую браму. Іншы плот аддзяляў сады ад гаспадарчага двара, уваход быў праз такую ж браму. Яшчэ дзве аднолькавыя брамкі зладзілі ў гасцінага дома. Вароты, што побач з званіцай, былі глухімі – замураванымі – і мелі…

  • У XVII стагоддзі насупраць афіцын выкапалі студні, рэдкія для Літвы эпохі барока.  Яны былі ўпрыгожаны вытанчанымі каронамі з каванага металу. Манахі, якія не елі мяса, у студнях гадавалі супавых чарапах. Кармілі, даглядалі, а калі чарапахі вырасталі, іх падавалі на абедзенны стол. У 1836 годзе, калі кляштар зачынілі, студні закапалі. Ачысцілі і рэстаўравалі толькі праз паўтары…

  • Калодзеж, які ў канцы XVII стагоддзя зладзілі каля эреміторыума, меў дах з флюгерам. Пазней, калі ў Пажайсліскам кляштаре абгрунтаваліся праваслаўныя стараабрадцы, замянілі вал і дах калодзежа. У XX стагоддзі, праз паўтары сотні гадоў, калодзеж ачысцілі і пераўладкавалі.
  • Пачатак ансамбля Пажайсліскага кляштара пазначылі два вертыкальных слупа, паўночны і паўднёвы. Іх усталявалі ў XVII стагоддзі ўздоўж дарогі да Вялікіх варот і ліпавай алеі. Рэдкія для Літвы эпохі барока засцерагальныя слупы выраблены з ружовага граніту, яны цыліндрычнай формы, з паўкруглымі верхавінамі.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Kauno m. sav.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.